Символика района

ФЛАГ

 

 

ЭМБЛЕМА 

 

ПЕСНЯ О ПАРТИЗАНСКОМ РАЙОНЕ

Раён наш Партызанскi знакамiты

З цянiстым паркам, Свiслаччу ракой,

Прыгожы ты, вялiкi, працавiты,

Заўсёды мiлы нам i родны, свой.

Прыпеў

Любiмы Партызанскi наш раён –

Шчаслiвы клопат, светлыя трывогi,

Кранаеш сэрца славай мiрных дзён,

Агнём свiтальным Плошчы Перамогi.

Для нас найлепшы ты на белым свеце,

I з гордасцю нам хочацца сказаць:

Ты чуцен на абноўленай Планеце,

Нам ёсць што сённая людзям паказаць!

Прыпеў

 

Гудзе наш трактар велiчна ў замежжы –

I наш матор здалёк ужо чуваць,

Бо iм па сiле ўсе шляхi i межы,

Каб мiр i нашу дружбу мацаваць!

Прыпеў