Для пап любімых

21.02.2024

Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца штогод 23 лютага, — самае «мужнае» свята ў годзе.

Свята ў дзіцячым садку – гэта радасць, весялосць, урачыстасць, якую падзяляюць дарослыя і дзеці. Свята 23 лютага - гэта магчымасць іншы раз нагадаць нашым дзецям аб тым, што такое смеласць, адвага, высакароднасць і мужнасць.

Вось такое свята мужнасці i адвагi арганізавалі нашым дзецям выхавальнікі, кіраўнікі фізічнага выхавання і музычныя кіраўнікі.

Сёння ў нашым дзіцячым садку прайшло спартыўна-музычнае свята, прысвечанае дню Абаронцаў Айчыны. Дзеці з запалам удзельнічалі ў спартыўных конкурсах, праяўлялі кемлівасць, шпаркасць, спрыт.